
Надзя Кандрусевіч
Надзея Кандрусевіч нарадзілася 14 лютага 1985 года ў горадзе Браслаў, Беларусь.
Беларуская перакладчыца і выдавец.
Перакладае са шведскай на беларускую мову творы Юі Вісландэр, Свэна Нурдквіста, Сары Лундберг, Эмы Адбоге, Астрыд Ліндгрэн і іншых.
У 2018 годзе заснавала і кіруе выдавецтвам Koska, якое займаецца выданнем дзіцячых кніг па-беларуску.
У 2018 годзе за сваю працу атрымала прэмію Eldsjälspriset Шведскай акадэміі дзіцячай кнігі.
Лаўрэатка прэміі Карласа Шэрмана за пераклад кнігі Юі Вісландэр “Ёрдзіс”.