нашы кнігі
Мама Му сумуе
Крумкач пачаў распакоўваць свае рэчы. Ён задаволена пасвістваў.
— Глядзі, Мама Му, я ўзяў сваю коўдру. І падушку, на якой напісана «Крумкач». І талерку, і відэлец, і лыжку. Я думаю пасяліцца ў коміне. Там будзе добра чуваць, калі Ліна пакліча мяне, каб пачаставаць чым-небудзь смачненькім.
— Крумкач, а мы хіба не сябры? — запыталася Мама Му. Крумкач нават не заўважыў, што Мама Му нечым засмучаная.
— Чакай, я толькі зірну, можа, Ліна паклала яшчэ кавалачак піцы. Крумкач вылецеў з кароўніка і знік.














Related products
