нашы кнігі

Мама Му ў басейне

колькасць старонак: 26
мове: беларуская
мова арыгіналу: шведская

Мама Му стаяла з роварам на дарозе. Крумкач сеў на стырно.

– Ка-а-ар, Мама Му, і што ты тут робіш?

– Прывітанне, Крумкач! Мы з Лінай едзем у басейн. Уяўляеш, там можна праехацца ў трубе, а яшчэ атрымаць сапраўдны медаль!

– Аёечкі, ушчыкніце мяне за пёркі! Каровы ж не атрымліваюць медалёў. Каровы не катаюцца па трубах, бо могуць у іх захраснуць!!